KS6: Small Forward

“KS6: Small Forward” — абсалютна новая тэатральная пастаноўка Беларускага Свабоднага тэатру (БСТ). Часопіс “The New York Times” назваў калектыў “адной з самых смелых і найбольш натхнёных андэграўндных труп на планеце”.

У спектаклі распавядаецца пра незвычайную, але рэальную гісторыю жыцця беларускай баскетбалісткі Кацярыны Сныцінай, адной з самых паспяховых прафесійных спартсменак свайго пакалення. Гэта гісторыя пра тое, як запал, рашучасць і адвага сфармавалі не толькі яе кар’еру на баскетбольнай пляцоўцы, але і яе жыццё, як актывісткі, на міжнароднай арэне.

Пастаноўка зрэжысіравана сузаснавальнікамі і мастацкімі кіраўнікамі БСТ Мікалаем Халезіным і Наталлей Калядой, і зроблена ў іх фірмовым экспрэсіянісцкім стылі. Гэты драматычны маналог, які немагчыма прапусціць, выконвае Кацярына Сныціна. Каця дэбютавала на сусветнай сцэне ў галоўнай ролі разам з DJ Blanka.

Ад спорту да свабоды: трыумф і непахіснасць Кацярыны Сныцінай

Узыходжанне Кацярыны Сныцінай да вяршыняў сваёй спартыўнай прафесіі было імклівым. Захопленая баскетболам з дзяцінства, дынамічная, лёгкая форвардка, пачала прафесійна гуляць у 17 гадоў. Сныціна ўваходзіць у тройку лепшых бамбардзіраў у гісторыі жаночага Еўракубка, яна рабіла пераможныя трохачковыя кідкі на апошніх секундах матчу, удзельнічала двойчы ў Алімпійскіх гульнях, заваявала бронзу на жаночым FIBA EuroBasket , прэстыжным чэмпіянаце Еўропы, і была капітанам сваёй нацыянальнай каманды.

А ў 2020 годзе ў жыцці Кацярыны адбыўся драматычны паварот, – яна выступіла супраць беларускай дыктатуры пасля дыскрэдытаваных на міжнародным узроўні выбараў і сістэматычных рэпрэсій супраць апазіцыі. У знак пратэсту супраць жорсткасці рэжыму, яна звольнілася са зборнай і была вымушаная пакінуць радзіму. Але, як і спартыўная кар’ера Кацярыны адзначаецца запалам, рашучасцю і адвагай, так і яе актыўнасць у новым жыцці прыводзіць знакамітую дысідэнтку ў цэнтр руху за дэмакратычную Беларусь.

Калі скончваецца адна глава, пачынаецца новая

У 2023 годзе, ва ўзросце 38 гадоў, Кацярына абвясціла, што сыходзіць з баскетболу пасля апошняга сезону ў сваёй камандзе “Лонданскія ільвы”. Таксама яна паведаміла, што закахалася ў Надзею Бродскую (шматгадовую ўдзельніцу БСТ) і яны плануюць ажаніцца. Публічная заява Кацярыны зрабіла яе першай публічнай асобай з парафесійнага спорту ў гісторыі Беларусі, якая адкрыта выказалася аб сваёй гомасэксуальнасці.

Калі скончваецца адна глава, пачынаецца новая – Кацярына выходзіць на сцэну з DJ Blanka (узыходзячай зоркай у міжнародным клубным свеце), для ўзрушаючага душу дыялогу пра разбіванні шкляных столяў, пра асабістыя сусветныя рэкорды, пра супрацьстаянне дыктатуры і адстойванне свабоды, але, перш за ўсё, аб бясстрашнай вернасці самой сабе.

Сусветная прэм’ера KS6: Small Forward адбылася ў La MaMa, Нью-Ёрк, з 23 верасня па 13 кастрычніка 2024.




Кепка Шэрая – 29£

Замоў на info@belarusfreetheatre.com
Cap Grey
Cap Grey
Cap Grey

Кепка Аранжавая – 29£

Замоў на info@belarusfreetheatre.com
Cap Orange
Cap Orange

Футболка Чорная – 45£

Замоў на info@belarusfreetheatre.com
T-shirt Black
T-shirt Black

Футболка Белая – 45£

Замоў на info@belarusfreetheatre.com
T-shirt White
T-shirt White
T-shirt White

Extremist Lesbian Футболка – 25£

Замоў на info@belarusfreetheatre.com
Extremist Lesbian T-shirt
Extremist Lesbian T-shirt

Шкарпэткi Чорныя – 9.99£

Замоў на info@belarusfreetheatre.com
Socks Black
Socks Black

Шкарпэткi Белыя – 9.99£

Замоў на info@belarusfreetheatre.com
Socks White
Socks White